Дзяржаўная ўстанова адукацыі 
"Жарабковіцкая сярэдняя школа імя М. Г. Мінкевіча"  
Ляхавіцкага раёна

 

Адно акно | Аб школе | Настаўніцкая | Навучэнцам | Законным прадстаўнікам навучэнцаў | Будучым абітурыентам | Шосты школьны дзень | Канікулы | Бяспека | Сэрвісы | Школа актыўнага грамадзяніна | ЗЛЖ | БАЦЬКОЎСКІ УНІВЕРСІТЭТ | Першасная прафсаюзная арганізацыя | Прававая асвета | Памяць і боль беларускай зямлі | STOP наркотик | Ваенна-патрыятычнае выхаванне | ГОД ЯКАСЦІ | Грамадскія арганізацыі ў школе

 

Меню раздзелу

 

 

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

 


17.03.2022

Дзіця – галоўны пасажыр

Дарога і наяўнасць аўтамабіля адкрывае перад чалавекам шмат магчымасцей: камфорт і хуткасць перамяшчэння, мабільнасць, цікавыя падарожжы і іншыя. Але разам з тым уяўляе сабой вялікую небяспеку. Таму асаблівая ўвага надаецца прафілактыцы дарожна-траспартных здарэнняў. Дзяржаўтаінпекцыя інфармуе, што на тэрыторыі Брэсцкай вобласці з 17 па 24 сакавіка праводзіцца тыдзень бяспечнасці дарожнага руху пад дэвізам “Дзіця – галоўны пасажыр”.

Кожны трэці чацвер месяца ва ўстановах адукацыі нашага раёна праводзіцца адзіны дзень ведаў правілаў дарожнага руху. У Жарабковіцкай сярэдняй школе імя М. Г. Мінкевіча гэты дзень прайшоў не зусім звычайна. Спачатку класныя кіраўнікі правялі са сваімі навучэнцамі гутаркі, гульні і віктарыны, практычныя заняткі: “Усё аб матацыклах і скутарах”, “Ведай правілы дарожнага руху”, “Знакі на дарогах нам на шляху дапамогуць”, “Будзь уважлівым на дарозе”, “Здагадайся, што за знак”, “Дарожна-транспартнае здарэнне”, “Па дарозе на зялёны колер, “Азбуку дарожную ведаць кожнаму належыць” і інш. А вось затым вучняў чакала сустрэча з начальнікам ДАІ маёрам міліцыі Вайшэвічам Яўгенам Алегавічам, які правёў гутарку па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, адказаў на пытанні школьнікаў, уручыў каляровыя буклеты з карыснай інфармацыяй.

А далей адбылося самае цікавае. Некаторыя навучэнцы сталі ўдзельнікамі самага сапраўднага рэйду ДАІ. Разам з інпектарам яны спынялі аўтамабілі і размаўлялі з вадзіцелямі. Вучні 8 і 10 класа загадзя падрыхтавалі рознакаляровыя папяровыя далонькі, на якіх напісалі пажаданні добрага шляху і папярэджанні аб неабходнасці захавання бяспекі на дарозе. Вадзіцелі са здзіўленнем і радасцю прымалі такія “напаміналкі” ад школьнікаў і слухалі інспектара, які нагадваў правілы перавозкі дзяцей у аўтамабілі. Акцыя была карыснай і для вадзіцеляў, і для вучняў.

А вы ўжо паклапаціліся аб бяспецы сваіх галоўных пасажыраў?

 

 

     

        

 

тэл. 8(01633)4-52-49,  8(01633)4-52-19   zherebkovichi.lyahovichi@edu.by

Номер регистрации в БелГИЭ 61310