Дзяржаўная ўстанова адукацыі 
"Жарабковіцкая сярэдняя школа імя М. Г. Мінкевіча"  
Ляхавіцкага раёна

 

Адно акно | Аб школе | Настаўніцкая | Навучэнцам | Законным прадстаўнікам навучэнцаў | Будучым абітурыентам | Шосты школьны дзень | Канікулы | Бяспека | Сэрвісы | Школа актыўнага грамадзяніна | ЗЛЖ | БАЦЬКОЎСКІ УНІВЕРСІТЭТ | Першасная прафсаюзная арганізацыя | Прававая асвета | Памяць і боль беларускай зямлі | STOP наркотик | Ваенна-патрыятычнае выхаванне | ГОД ЯКАСЦІ | Грамадскія арганізацыі ў школе

 

Меню раздзелу

 

 

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

 


               

 Дзяржаўная ўстанова адукацыі

     «Жарабковіцкая сярэдняя школа імя М.Г.Мінкевіча»

Ляхавіцкага раёна

 

                    


           

1900 г. – адкрыццё аднакласнага вучылішча.

  “ 29 жніўня адбыўся сельскі сход, на якім 69  чалавек выказалі думку адкрыць другое аднакласнае вучылішча ў воласці, бо існуючае не магло ахапіць навучаннем усіх жадаючых з-за перапоўненасці. Вырашылі адкрыць такое народнае вучылішча ў в. Жарабковічы, дзе з  525 жыхароў 125 было дзяцей школьнага ўзросту. Яно павінна было задаволіць патрэбу ў адукацыі дзяцей навакольных вёсак: Канюхі, Зарытава, Гулічы, Яцкаўшчына, Шавялі і іншых”.

З 1921 г. па верасень 1939 года:

 у час уваходжання Заходняй Беларусі ў склад Польшчы, школа была пераўтворана ў пачатковую польскую школу. Навучанне дзяцей праводзілася на польскай мове.  Беларуская мова як прадмет не вывучалася.

1956 г. – сямігодка была пераўтворана ў сярэднюю школу.

1959 г. – першы выпуск сярэдняй школы.

(дырэктар – Шахоўскі Вячаслаў Георгіевіч)

1964 г. – заканчэнне будаўніцтва новага будынка школы.

(дырэктар – Корсак Уладзімір Арцёмавіч, Новік Аляксей Фёдаравіч) 

У к. 80-х – праходзіць амалоджванне педагагічнага калектыву.

(дырэктар – Кудзіна Марыя Паўлаўна)

 1986 г. – дырэктар Гаспадура Мікалай Фёдаравіч.

1988 год – стаў гістарычным момантам у жыцці школы – школе было прысвоена імя Міхаіла Гаўрыловіча МІНКЕВІЧА (гэта былы Міністр асветы БССР з 1968 па 1985гг). Ён нарадзіўся у вёсцы  Гулічы. На фасадзе школы размешчана мемарыяльная дошка ў яго памяць.

З 2004  па 30.06.2016 – дырэктар Гаўрыленя Святлана Фёдараўна.

2009 г. – школа набыла статус юрыдычнай асобы.

З 2016 па 2023  – дырэктар Бурак Вольга Іванаўна.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Віктаравіч Камінскі 3 ліпеня 2018 года ўручыў пасведчанне аб занясенні на Галерэю славы Дзяржаўную ўстанову адукацыі “Жарабковіцкая сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна.

13 кастрычніка 2022 года старшынёй праўлення Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага Фонду міру Лідзіяй Мікалаеўнай Раманюк быў уручаны сертыфікат аб прысваенні ўстанове адукацыі статусу «Школа міру».

Школу завём мы прывычна СШ

І, можа, не толькі таму, што так зручна,

Рыфмуецца ж назва з “краса” і “душа”,

Яны з навучаннем ідуць неразлучна.

Мінаюць гады, знікаюць адзін за адным,

Ды, дзякаваць Богу, ёсць памяць людская

І сёння, як больш за стагоддзе назад,

Яна сваіх вучняў вітае

І зручнае месца, і выгляд шыкоўны,

І вучняў у класах, бы ў вулеі пчол,

Тут нават буслы парабілі гняздоўі,

Каб шчасце і радасць былі навакол…

 

  Жук Жанна Уладзіміраўна,

настаўніца  беларускай мовы і літаратуры

 

     

 

 

 

     

        

 

тэл. 8(01633)4-52-49,  8(01633)4-52-19   zherebkovichi.lyahovichi@edu.by

Номер регистрации в БелГИЭ 61310