Дзяржаўная ўстанова адукацыі 
"Жарабковіцкая сярэдняя школа імя М. Г. Мінкевіча"  
Ляхавіцкага раёна

 

Адно акно | Аб школе | Настаўніцкая | Навучэнцам | Законным прадстаўнікам навучэнцаў | Будучым абітурыентам | Шосты школьны дзень | Канікулы | Бяспека | Сэрвісы | Школа актыўнага грамадзяніна | ЗЛЖ | БАЦЬКОЎСКІ УНІВЕРСІТЭТ | Першасная прафсаюзная арганізацыя | Прававая асвета | Памяць і боль беларускай зямлі | STOP наркотик | Ваенна-патрыятычнае выхаванне | ГОД ЯКАСЦІ

 

Меню раздзелу

 

 

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

 


02.10.2017

Удзельнікі XII адкрытага турніра па лёгкай атлетыцы на прызы Майстра спорту міжнароднага класа Г.І.Валюкевіча

 30 верасня 2017 года на стадыёне «Колас» праходзіў традыцыйны XII адкрыты турнір па лёгкай атлетыцы на прызы майстра спорту міжнароднага класа, чэмпіёна Еўропы Г. І. Валюкевіча.

 У спаборніцтвах прынялі ўдзел 6 каманд гасцей: г. Баранавічы, г. Столін, г. Ганцавічы, г. Жабінка, Баранавіцкі раён, Пінскі раён. На турніры прысутнічаў Генадзь Іванавіч Валюкевіч.

 За прызавыя месцы змагалася зборная каманда Ляхавіцкага раёна.

У турніры прыняла ўдзел каманда лёгкаатлетаў нашай школы.

 Праграма турніру прадугледжвала наступныя віды спаборніцтваў:

  •  бег;
  •  спартыўная хада;
  •  скачкі ў даўжыню з разбегу;
  •  трайны скачок з разбегу;
  •  эстафетны бег.

 Перамаглі самыя годныя:

II месца Панова Галіна (бег на 300 метраў)

II месца Кудзін Дар’я (бег на 60 метраў)

II месца Панова Альбіна (бег на 60 метраў)

II месца Буйкевіч Яна (бег на 100 метраў)

III месца Палівода Ілля (бег на 1000 метраў)

 Усім пераможцам і прызёрам былі ўручаны медалі і граматы ад аддзела адукацыі, спорту і турызму Ляхавіцкага райвыканкама, а таксама грашовыя прэміі ад Генадзя Іванавіча Валюкевіча.

 Юным спартсменам жадаем далейшых поспехаў у спартыўнай кар'еры!

 

 

     

        

 

тэл. 8(01633)4-52-49,  8(01633)4-52-19   zherebkovichi.lyahovichi@edu.by

Номер регистрации в БелГИЭ 61310