14.02.2019
Дыпламант Рэспубліканскага конкурсу “У словах, вобразах, у песнях вольнаплынных…”
12 лютага ў г.Мінску адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу “У словах, вобразах, у песнях вольнаплынных…” да 100-годдзя паэмы Якуба Коласа “Сымон музыка” і 95-годдзя паэмы “Новая зямля”. Спачатку для пераможцаў была арганізавана экскурсія ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, дзе рабяты маглі пазнаёміцца з умовамі пражывання паэта Якуба Коласа, дакрануцца да рэчаў, якія належалі самаму паэту. Само ж узнагароджванне праходзіла ў бібліятэцы імя Якуба Коласа ў актавай зале. Рабят пазнаёмілі з членамі журы ў наступным складзе:
Старшыня журы: першы намеснік старшыні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” А.А.Стэльмах;
Члены камісіі:
1. Старшыня Мінскага гарадскога аддзела ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” М.П.Пазнякоў;
2. Беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык, аглядальнік аддзела культуры газеты “Советская Белоруссия” Л.І.Рублеўская;
3. Беларускі паэт, перакладчык М.А.Маляўка.
У намінацыі “Літаратурнае мастацтва. Паэзія” Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана вучаніца нашай школы КАЗАКЕВІЧ ВЕРАНІКА, якая атрымала падарунак з рук самога М.П.Пазнякова. Акрамя асноўных падарункаў, кожны член журы выбіраў свайго намінанта. Нашу Вераніку таксама адзначылі. І беларускі паэт, перакладчык М.А.Маляўка падарыў дзяўчынцы падпіску на 4 месяцы на газету “Шапакляк”. Кіраўніком работы Веранікі была настаўніца рускай мовы і літаратуры НАВУМІК ГАЛІНА МІКАЛАЕЎНА.
МАЛАЙЦЫ!!!
МЫ ВАМІ ГАНАРЫМСЯ!!!