Аб арганізацыі класаў з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў
на павышаным узроўні на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі
На падставе Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 19 верасня 2022 г. № 322,загада аддзела па адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама ад 31.08.2023 № 227 “Аб арганізацыі класаў (груп) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі”, загада намесніка дырэктара ад 31.08.2023 № 154 “Аб арганізацыі класаў з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі”.
1. Прадоўжана профільнае навучанне ў XІ класе з вывучэннем факультатыўнага курса “Уводзіны ў аграрныя прафесіі” і асобных вучэбных прадметаў (беларуская мова, фізіка) на павышаным узроўні для наступных навучэнцаў:
Несцяровіч Караліны,
Сокал Дар’і,
Шастак Ксеніі.