МЭТА:
стварэнне ўмоў для павышэння якасці адукацыі праз развіццё адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі, рэалізацыю індывідуальных магчымасцяў усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, фарміраванне і развіццё сацыяльна мабільнай, маральна і фізічна здаровай асобы, здольнай да самавызначэння і самарэалізацыі ў адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі патрэбамі грамадства і дзяржавы.
ЗАДАЧЫ:
1.Павышаць якасць адукацыйнага працэсу з дапамогай развіцця функцыянальнай граматнасці навучэнцаў, удасканалення структурнага модуля «урок – факультатыўны занятак», рэалізацыі варыятыўнасці метадаў і прыёмаў у працы з высокаматываванымі навучэнцамі, узмацнення міжпрадметных сувязяў пры вывучэнні вучэбных прадметаў шляхам выкарыстання ўсіх структурных кампанентаў профільнай падрыхтоўкі.
2.Павышаць эфектыўнасць выхаваўчай работы з навучэнцамі праз: удасканаленне работы па ідэалагічным, грамадзянскім, патрыятычным і ваенна-патрыятычным выхаванні, духоўна-маральным выхаванні, фарміраванні здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных залежнасцяў, арганізацыі ўзаемадзеяння з сям'ёй; развіццё кампетэнтнасцяў навучэнцаў у сістэме ўзаемадзеяння ўстановы адукацыі і дзіцячых, моладзевых грамадскіх аб'яднанняў: першаснай арганізацыі ГА “БРСМ”, ГА “БРПА”, школьнага самакіравання, валанцёрскага руху Школы міра.
3.Садзейнічаць развіццю і ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай і вучэбна-метадычнай базы ўстановы адукацыі длястварэння адпаведных сучасным патрабаванням умоў для адукацыі навучэнцаў.